Праезд на забараняльны сігнал святлафора стаў прычынай ДТЗ у Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Напярэдадні вечарам 25-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па пр. Незалежнасці, выехаў на скрыжаванне з вул. Энгельса на забараняльны чырвоны сігнал святлафора і здзейсніў сутыкненне з легкавіком Audi. Ад удару BMW адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілем Buick, які адкінула на легкавушкі Lexus і Nissan.
Устаноўлена, што аўтамабіль BMW не быў абсталяваны зімовай гумай.
У выніку ДТЗ людзі не былі траўмаваныя, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.