Top.Mail.Ru

Праект «УпэўненаЯ» для жанчын з абмежаванымі магчымасцямі здароўя рэалізуюць у Гомелі

Гомельскі абласны цэнтр інклюзіўнай культуры распачаў чарговы сезон матывацыйнага праекта «УпэўненаЯ».


На працягу васьмі тыдняў — з пачатку студзеня па 8 сакавіка — у марафоне ўдзельнічае восем дзяўчат, жанчын з рознымі формамі інваліднасці. Асаблівая ўвагу тым, хто па тых ці іншых жыццёвых абставінах набыў інваліднасць і страціў працу. Удзельніцы праходзяць заняткі з бізнес-трэнерам, выкладчыкам фінансавай пісьменнасці, псіхолагам, выкладчыкам акцёрскага майстэрства, візажыстам, харэографам. Марафон дае магчымасць прайсці навучанне ў сферы касметалогіі, сустрэцца з прадстаўнікамі аховы здароўя, наведаць установы культуры.

— «УпэўненаЯ» — праект накіраваны на падтрымку, сацыяльную адаптацыю і працаўладкаванне жанчын з абмежаванымі магчымасцямі здароўя розных катэгорый інваліднасці. Мы дапамагаем жанчынам з інваліднасцю паверыць у сябе, у тое, што яны прыгожыя, незалежна ад фізічнага стану і жыццёвых абставін. Праект дапамагае ў тым ліку зразумець, што можна зарабляць, рэалізоўвацца, нягледзячы ні на якія фізічныя абмежаванні. Матывуе жанчын не толькі стаць больш упэўненымі ў сабе, раскрыць свае таленты, рэалізаваць здольнасці ў творчасці, але і атрымаць навыкі той ці іншай новай прафесіі, — распавяла дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра інклюзіўнай культуры Ірына Цяпугіна.

Па выніках марафону «УпэўненаЯ», 8 сакавіка, 8 жанчын выйдуць на сцэну Гомельскага абласнога цэнтра інклюзіўнай культуры.

— Нашы дзяўчаты выйдуць не толькі ў новых вобразах, але і з новымі мэтамі, з жаданнем жыць, развівацца, мець справу жыцця, ствараць сям’ю, прымаць сябе, — дадала Ірына. 

фота Гомельскага абласнога цэнтра інклюзіўнай культуры

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю