Top.Mail.Ru
110

Праект пагаднення аб узаемным прызнанні вучоных званняў накіраваны ў краіны ЕАЭС для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур

Распараджэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза накіраваны праект пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных званнях для праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК па выніках пасяджэння Савета ЕЭК, якое прайшло 24 лютага ў анлайн-фармаце з удзелам віцэ-прэм’ера Беларусі Наталлі Пяткевіч.


Распрацоўка праекта вялася профільнай рабочай групай, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі кампетэнтных і ўпаўнаважаных органаў краін еўразійскай «пяцёркі», а таксама супрацоўнікі ЕЭК. Ключавы прынцып будучага пагаднення — узаемнае прамое прызнанне дакументаў аб вучоных званнях пры працоўнай міграцыі.

Гэта значыць, што пасля ўступлення дакумента ў сілу вучоны або выкладчык, які пераязджае ў іншую дзяржаву саюза, зможа ажыццяўляць прафесійную дзейнасць у адпаведнасці з прысвоеным яму званнем без праходжання дадатковых бюракратычных працэдур прызнання«, — звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

«Падпісанне гэтага пагаднення стане важным укладам у забеспячэнне „чацвёртай свабоды“ — свабоды перамяшчэння рабочай сілы, — пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыт Султанаў. — Спрашчэнне прызнання вучоных званняў дасць магчымасць універсітэтам і навуковым цэнтрам саюза прыцягваць лепшыя кадры, а даследчыкам — рэалізоўваць свой патэнцыял незалежна ад таго, у якой краіне ЕАЭС выдадзены дыплом».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю