Беларускія спартсмены пачалі выступленні на III Гульнях краін СНД, якія праходзяць у Азербайджане, паведамляе БелТА.
Беларускія спартсмены пачалі выступленні на III Гульнях краін СНД, якія праходзяць у Азербайджане, паведамляе БелТА.
Праграму мультыспартыўнага форуму адкрылі камандныя спаборніцтвы па настольным тэнісе, якія сабралі ў Габале дзяцей не старэйшых за 16 гадоў. У паўфінале жаночага турніру нашы дзяўчаты сустракаліся з гаспадынямі пляцоўкі. У першым матчы Яна Жадзько з лікам 3:1 па сэтах перамагла Ямур Мамадлі, у другім паядынку Ганна Смірнова ўступіла Мурзіе Нурматавай (2:3). У вырашальнай парнай сустрэчы беларускі пацярпелі няўдачу (1:3), стаўшы тым самым уладальніцамі бронзавых узнагарод.
У чвэрцьфінале каманднага турніру ў хлопцаў нашы Аляксей Рабушка і Іван Зайцаў прайгралі аднагодкам з Расіі. Усяго ўдзельнікі спаборніцтваў па настольным тэнісе на III Гульнях краін СНД разыграюць дзевяць камплектаў узнагарод. Фіналы ў парным разрадзе адбудуцца 28 верасня, прызёры ў адзіночным і змешаным разрадах вызначацца ў панядзелак.
III Гульні краін СНД пройдуць па 8 кастрычніка ў сямі гарадах Азербайджана — Гянджы, Яўлаху, Мінгячавіры, Габале, Шэкі, Гейгеле і Ханкендзі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшоў 241 атлет у 21 відзе спорту. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца ў нядзелю.