Top.Mail.Ru
283

Прадпрымальнік у Гродне прадаваў прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты індывідуальны прадпрымальнік за рэалізацыю тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, паведамляе БелТА.



Як расказалі ў судзе, разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое паступіла з галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Гродзенскай вобласці, у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка, паводле ч. 2 арт. 13.11 КаАП (Парушэнне парадку ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання). 

Згодна з матэрыяламі справы, у чэрвені 2025 года органам, які вядзе адміністрацыйны працэс, праведзены маніторынг аб’екта грамадскага харчавання індывідуальнага прадпрымальніка, размешчанага ў будынку абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Падчас праверкі работнікамі МАРГ выяўлена прапанова да рэалізацыі прадуктаў харчавання са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці на суму Br108,5, чым створана пагроза прычынення шкоды жыццю або здароўю людзей.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 13.11 КаАП рэалізацыя або прапанова да рэалізацыі тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, захоўвання цягнуць накладанне штрафу на ІП ці юрыдычную асобу ў памеры да 100 базавых велічынь.

Індывідуальны прадпрымальнік віну прызнала ў поўным аб’ёме.

З улікам усіх абставін справы суд пастанавіў прыцягнуць ІП да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры 20 базавых велічынь, што складае Br840. 

Пастанова суда не абскарджана і ўступіла ў законную сілу.

За сем месяцаў 2025 года эканамічным судом Гродзенскай вобласці разгледжана 13 спраў па ч. 2 арт. 13.11 КаАП, агульная сума штрафаў склала больш за Br13,5 тыс.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю