Top.Mail.Ru

Прадпрыемствы Мінпрама ў першым паўгоддзі амаль на чвэрць павялічылі экспарт у краіны «далёкай дугі»

Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года павялічылі аб’ём экспарту ў краіны «далёкай дугі» на 23,6 % да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі ў прэс-службе ведамства.



Тут адзначылі, што назіраецца рост экспартных паставак у такія краіны, як Нікарагуа (у 25 разоў), Зімбабвэ (у 131 раз), Кітай (на 12,3 %), Марока (у 4,9 раза).

У цэлым, экспарт у краіны Афрыкі вырас у 1,3 раза, у Азію — на 12,8 %. 

У ведамстве таксама звярнулі ўвагу, што выраслі пастаўкі ў Азербайджан — на 9,3 %, Кыргызстан — у 2,1 раза.

— У рамках стратэгічнага курсу на пашырэнне міжнародных сувязяў і ўмацаванне прамысловага патэнцыялу прадпрыемства сістэмы Мінпрама актыўна развіваюць двухбаковае супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі, — адзначылі ў Мінпраме. 

У прыватнасці, прадпрыемствы галіны прапануюць інавацыйныя рашэнні ў галіне машынабудавання, металургіі і іншых ключавых галін, умацоўваючы пазіцыі на новых рынках.

Акрамя таго, Міністэрства прамысловасці Беларусі сумесна з прадпрыемствамі Мінпрама рэалізуе шэраг ініцыятыў па стымуляванні двухбаковых сувязяў: правядзенне бізнес-місій, удзел у міжнародных выставах, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і іншыя. 

— Такім чынам, гэты трэнд адкрывае новыя магчымасці для абмену тэхналогіямі, інвестыцый і сумесных праектаў, спрыяючы развіццю эканомікі і павышэнню канкурэнтаздольнасці на глабальным рынку, — падкрэслілі ў ведамстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю