Толькі на жодзінскім прадпрыемстве выраблена каля 100 тысяч адзінак школьнага адзення. Швейныя вырабы ўжо паступілі ў гандлёвыя сеткі. Улічваўся запыт пакупнікоў. Сёлета прадпрыемствам створана 25 мадэляў адзення для школьнікаў: гэта камізэлькі для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама сукенкі і сарафаны, паведамілі ў канцэрне.