Top.Mail.Ru

Прададзена 200 тыс. аўтамабіляў брэнда BELGEE. Юбілейны купілі ў Расіі

Завод «БелДжы» рэалізаваў ужо 200 тыс. аўтамабіляў. Юбілейным стаў гарадскі красовер BELGEE X50+, які набылі ў Разані. Дасягненне стала магчымым дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.



Ключы ад 200-тысячнага аўтамабіля BELGEE ўжо перадалі пакупніку. Разам з красоверам яго чакалі брэндаваныя сувеніры і падарункі.

«Для прадпрыемства гэта важны вытворчы вынік — 200 тыс. выпушчаных і рэалізаваных аўтамабіляў BELGEE. Ён стаў магчымы дзякуючы паэтапнаму развіццю вытворчасці, мадэрнізацыі магутнасцяў і зладжанай рабоце калектыву. Мы цэнім давер пакупнікоў і працягнем працаваць над якасцю прадукцыі, пашырэннем мадэльнага шэрагу», — адзначылі ў СЗАТ «БелДжы».


На заводзе пад Барысавам год таму завяршылі буйную мадэрнізацыю. Яна дазволіла павысіць якасць прадукцыі, нарасціць магутнасці, укараніць сучасныя тэхналогіі, павялічыць эфектыўнасць і экалагічнасць вытворчасці.

Развіццё прадпрыемства працягваецца. Цяпер на тэрыторыі СЗАТ «БелДжы» ўзводзяць цэх штампоўкі плошчай больш за 5 тыс. кв. м. На ім будуць выпускаць знешнія буйнагабарытныя элементы кузава, у тым ліку пярэднія і заднія дзверы, бакавіны, крылы, капоты, дахі і іншыя дэталі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю