Top.Mail.Ru
380

Помнік Змітраку Бядулю адкрылі на Усходніх могілках у Мінску

Помнік вядомаму беларускаму паэту, празаіку і мовазнаўцу Змітраку Бядулю адкрылі на Усходніх могілках у Мінску, перадае БелТА.



Вядомы беларускі паэт памёр у 1941 годзе ў эвакуацыі каля горада Уральска (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Але ў 2020 годзе прах Змітрака Бядулі вярнулі на радзіму і перапахавалі на Усходніх могілках.

У той жа год Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры пачаў збор сродкаў на помнік і абвясціў конкурс сярод беларускіх скульптараў, па выніках якога перамог праект помніка скульптара Сяргея Гумілеўскага.

Сам ён таксама наведаў урачыстае адкрыццё і адзначыў, што ў аснову помніка лёг вобраз нівы, якая калыхалася пад парывам ветру. «Сам помнік выкананы ў ламаных формах, яго аснова сімвалізуе тыя шляхі, якія прайшлі паэты той эпохі. У цэлым, ён адлюстроўвае шлях нашага класіка», — расказаў скульптар.

Госцем адкрыцця стаў і сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік. Ён падкрэсліў, што помнік зроблены па ўсіх канонах. «Ён такі, які павінен стаяць на могілках. Без усялякіх празмернасцяў. Ён сціплы і адначасова велічны», — падзяліўся ўражаннямі ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю