Top.Mail.Ru

Польшча часткова закрыла сваю паветраную прастору

Польшча часткова закрыла паветраную прастору, паведамляе РИА Новости.



Як адзначаецца, паветраная прастора закрытая над Варшавай і аэрапортам імя Шапэна. Гэта звязана з дзеяннямі дзяржаўных службаў і арміі па забеспячэнні бяспекі паветранай прасторы. Падкрэсліваецца, што аэрапорт не закрывалі, але на гэты момант палёты не выконваюцца.

Раней у сераду прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што ўначы была парушаная паветраная прастора Польшчы, пагрозу ліквідуюць. 

Польскія выданні, спасылаючыся на NOTAM Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША пры гэтым паведамлялі, што чатыры аэрапорты ў краіне, у тым ліку ў Варшаве, былі зачыненыя ў ноч на сераду праз «незапланаваную дзейнасць ваенных, звязаную з забеспячэннем бяспекі дзяржавы». 

Польскія ваенныя, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што збілі некалькі беспілотнікаў, якія парушылі паветраную прастору краіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю