Top.Mail.Ru
279

Польшча адкрые два КПП на граніцы з Беларуссю 17 лістапада

Улады Польшчы адновяць 17 лістапада працу двух закрытых у папярэднія гады пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы. Адпаведнае распараджэнне выдаў кіраўнік польскага МУС Марчын Кервінскі, паведамляе БелТА.


«Міністр унутраных спраў і адміністрацыі падпісаў распараджэнне, паводле якога адновіцца праца пагранпераходаў «Кузніца Беластоцкая — Брузгі» і «Баброўнікі — Бераставіца», — гаворыцца на сайце ведамства.

17 лістапада польскі бок пачне прапускаць легкавыя аўтамабілі і аўтобусы праз КПП у Кузніцы, а праз КПП у Баброўніках — легкавыя аўтамабілі, аўтобусы і грузавікі з краін ЕС і Швейцарыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю