«Поезд Памяці» адправіцца 22 чэрвеня з Брэста і завершыць падарожжа 4 ліпеня ў Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
«Поезд Памяці» — маштабны міжнародны культурна-адукацыйны праект, ініцыяваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
У гэтым годзе амаль 12 тыс. беларускіх дзесяцікласнікаў змагаліся за права прадстаўляць краіну ў праекце «Поезд Памяці».