Top.Mail.Ru

Плывец Пякарскі перамог на Кубку наймацнейшых, у беларусаў больш як 50 узнагарод турніру

У мінскім басейне міжнароднага стандарту завяршыўся міжнародны Кубак наймацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, паведамляе БелТА.


У заключны дзень спаборніцтваў, 23 лістапада, спартсмены разыгралі 14 камплектаў узнагарод. Перамогу на дыстанцыі 200 м на спіне ў жанчын з рэзультатам 2 хвіл 02,05 сек атрымала наша Настасся Шкурдай, якая стала трохразовай чэмпіёнкай дамашняга турніру. Таксама залаты медаль на 50-метроўцы батэрфляем у юнакоў заваяваў Рыгор Пякарскі, які паказаў час 22,39 сек.

Другія месцы ў нядзельных фіналах занялі беларусы Настасся Куляшова (100 м, батэрфляй), Аляксей Рылько (100 м, комплекс) і Валерыя Шылко (100 м, брас); трэцімі сталі Ілья Шымановіч (200 м, брас), Даніла Бахураў (100 м, комплекс), Станіслаў Маркоўскі (100 м, на спіне), Маргарыта Калістратава (200 м, на спіне) і Уладзіслава Шаенка (200 м, вольны стыль). Акрамя таго, па две сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды выйгралі нашы эстафетныя квартэты.

Увогуле беларускія плыўцы заваявалі 53 (5-21-27) узнагароды дамашняга турніру. Усяго ўдзел у Кубку наймацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе прынялі каля 500 атлетаў з 11 краін. Прызёрамі станавіліся прадстаўнікі Расіі, Венгрыі, ПАР і Казахстана, таксама ў сталічным басейне выступілі спартсмены з Арменіі, Азербайджана, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана і Кітая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю