Top.Mail.Ru

План сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год прыняты ў Беларусі

Прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным падпісана пастанова Савета Міністраў аб плане сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 год, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



Дакументам вызначаны паквартальныя значэнні важнейшых паказчыкаў і параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы арганізацый, а таксама задачы ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, сярод якіх — стымуляванне інвестыцыйнай дзейнасці, паскоранае развіццё фінансавага рынку, тэхналагічнае развіццё, забеспячэнне эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый і інш.

Акрамя таго, пастановай вызначаны пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, а таксама дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю