Top.Mail.Ru

План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў

План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў, і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі напрамую курыруе 14 з іх. Што ўдалося зрабіць? Папярэднімі вынікамі падзяліўся намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй РАМАШКА, паведаміла БелТА.



 Максімальны эфект 

«Адпаведныя задачы для галіны не новыя — гэта наша штодзённая праца. Але ў Год добраўпарадкавання мы імкнуліся дамагчыся максімальнага эфекту. 13 з 14 кірункаў заданняў фактычна выкананы. Гэта датычыцца рамонту вулічна-дарожнай сеткі, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, уладкавання гульнявых пляцовак і дадатковых тратуараў. Адно сур’ёзнае мерапрыемства — забеспячэнне чыстай вадой — таксама прагназуецца да выканання па выніках года», — адзначыў Андрэй Рамашка. 

За 2025 год у Беларусі пабудавана больш за 170 станцый абезжалезвання. Выканана каля 700 іншых мерапрыемстваў: перападключэнне, прыстасоўванне новых водаправодных сетак. «Засталіся адзінкавыя кропкавыя работы, якія знаходзяцца на асаблівым кантролі міністэрства. Мы чакаем іх выканання па выніках года», — адзначыў намеснік міністра. 

Калі спыніцца на рамонце вулічна-дарожнай сеткі, то яна цалкам падрыхтавана для камфортнага перамяшчэння аўтатранспарту і зніжэння аварыйнасці. «Адрамантавана больш за 12 мільёнаў квадратных метраў сеткі пры плане 10 мільёнаў „квадратаў“ — гэта 124 % перавыканання. Аналагічна перавыкананы работы па ўладкаванні аўтамабільных і велапарковак, стаянак», — прывёў лічбы намеснік міністра. 

Важнае мерапрыемства для бяспекі аўтамабілістаў і пешаходаў у цёмны час сутак — асвятленне вуліц. «Комплексны план уключаў замену абсталявання, бягучы рамонт, устаноўку сучасных энергаэфектыўных ліхтароў з большай яркасцю. Гэтыя работы выкананы», — падкрэсліў Андрэй Рамашка. 

Пільная ўвага ўдзелена ачыстцы тэрыторый ад безгаспадарных будынкаў — хлявоў, гаражоў, уключаючы закінуты камунальны жыллёвы фонд у сельскай мясцовасці. Па словах намесніка міністра, Год добраўпарадкавання надаў імпульс гэтай рабоце. 

Не толькі бюджэтныя сродкі 

Намеснік міністра адзначыў, што, акрамя рамонту і ўтрымання існуючых гульнявых пляцовак, у краіне з’явілася яшчэ 477 новых спартыўных, гульнявых і дзіцячых пляцовак на тэрыторыях населеных пунктаў — у першую чаргу на прыдамавых тэрыторыях. «У Мінскай вобласці іх з’явілася найбольшая колькасць — 210.  

У Магілёўскай — 95 новых пляцовак. Астатнія вобласці дадалі па 40-50», — агучыў лічбы Андрэй Рамашка. 

Характэрна, што пляцоўкі пабудаваныя не толькі на бюджэтныя сродкі. Год добраўпарадкавання даў падставы звярнуць увагу на гэту праблему, у тым ліку насельніцтву.
«Жыхары населеных пунктаў цяпер больш ахвотна адгукаюцца на такія ініцыятывы. Я не кажу толькі пра грамадзянскія ініцыятывы. У рамках жыллёва-камунальных паслуг ёсць магчымасць прыцягваць сродкі грамадзян — альбо часткова, альбо цалкам — для дадатковага ўладкавання і добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый. Арганізацыі ЖКГ прапануюць грамадзянам канкрэтныя праекты. Напрыклад, дадатковая паслуга „добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый і далейшае ўтрыманне гэтых аб’ектаў“. Дзе бачаць патрэбу, прапануюць: паставіць гульнявое абсталяванне за кошт грамадзян. Не заўсёды бюджэту хапае фінансавання на ўсе бягучыя пытанні», — расказаў намеснік міністра. 

«Неэфектыўныя» ўчасткі і «нічыйныя» будынкі 

Паводле слоў Андрэя Рамашкі, пытанні арганізацыі і ўтрымання ў малых населеных пунктах знаходзіліся на дастаткова добрым узроўні і да абвяшчэння Года добраўпарадкавання. «Мы перапрацавалі правілы добраўпарадкавання населеных пунктаў, таму што не было выразных патрабаванняў да ўтрымання дробных паселішчаў. Сельскія выканкамы арганізуюць працу ўласнымі сіламі або з прыцягненнем грамадзян. У кожнага землекарыстальніка ёсць абавязкі па ўтрыманні сваёй і прылеглай тэрыторыі», — адзначыў ён. 

Сёлета рэзананс выклікала пытанне пакосу травы. «Спачатку былі мемы пра 20 сантыметраў, але цяпер людзі разумеюць, што ўтрыманне тэрыторыі, асабліва ў сельскіх пунктах, — абавязак кожнага», — падкрэсліў намеснік міністра. 

У той жа час адкрыліся моманты па эфектыўным выкарыстанні зямельных участкаў і нерухомасці. «Ёсць будынкі, якія нідзе не зарэгістраваныя, — узведзены калісьці і кімсьці, а ўласніка ўжо няма. Гэтыя пытанні застаюцца адкрытымі», — заўважыў Андрэй Рамашка. Год добраўпарадкавання акрэсліў праблемы для далейшай работы.

«Задача для аблвыканкамаў, райвыканкамаў, сельвыканкамаў — вызначыць, колькі такіх будынкаў і што з імі рабіць. Сярод варыянтаў вырашэння гэтай праблемы — узаконьванне з далейшым утрыманнем уласнікам або ліквідацыя, знос. Пытанне застаецца адкрытым», — адзначыў Андрэй Рамашка. 

Сяргей КУРКАЧ.

Чытайце таксама: У Мінску падвялі вынікі акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Сіла адзінства»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю