Top.Mail.Ru
103

План «Надвор’е» ўведзены ў Баранавіцкім раёне з-за снегападу

Аб магчымым пагаршэнні дарожнай абстаноўкі з-за непагадзі папярэдзілі вадзіцеляў ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, паведамляе БелТА.



«У сувязі з выпадзеннем вялікіх ападкаў у выглядзе снегу на тэрыторыі Баранавіцкага раёна ўведзены план „Надвор’е“. На асобных участках Брэсцкай вобласці таксама магчыма выпадзенне ападкаў, наліпанне снегу і галалёдзіца, што можа прама паўплываць на дарожную абстаноўку», — падкрэслілі праваахоўнікі. Акрамя таго, пры пагрозе бяспекі руху могуць уводзіцца абмежаванні.

Пры вялікім выпадзенні ападкаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага. Пры наліпанні снегу на праезнай частцы пагаршаецца кіравальнасць транспартным сродкам і павялічваецца тармазны шлях, вырастае верагоднасць заносу.

«У непагадзь знізьце хуткасць руху, павялічце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, выключыце небяспечныя абгоны», — рэкамендавалі вартавыя дарог.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю