Top.Mail.Ru
255

Пісьменніца з Гомеля адзначана расійскай прэміяй

Яшчэ ў 2022 годзе Саюзам пісьменнікаў Расіі, адміністрацыяй Туймазінскага раёна Башкартастана была заснавана прэмія для ўзнагароджвання празаікаў, якія пішуць пра прыроду. Сёлета поруч з аўтарамі з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў творчым спаборніцтве ўдзельнічалі літаратары з Францыі, Казахстана, Грузіі і Беларусі. Усяго на конкурс было атрымана 124 заяўкі.



Вялікае журы выбрала фіналістамі пяць празаікаў. Сярод пераможцаў — і гомельская пісьменніца-натуралістка Таццяна Маісеева. Яна — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтар многіх кніг, некаторыя з іх выйшлі ў свет у Выдавецкім доме «Звязда». Наша зямлячка адзначана ў Расіі высокай узнагародай за аповесць «Як няпроста быць зайцам!..»

Узнагароджванне прайшло ў Туймазінскім татарскім дзяржаўным тэатры (на тэрыторыі Башкартастана і ў прыватнасці ў Туймазінскім раёне жыве даволі шмат татар). Прэміі ўручалі намеснік адказнага сакратара Саюза пісьменнікаў Расіі Генадзь Іваноў, намеснік міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Эльза Карамурзіна, кіраўнік адміністрацыі Туймазінскага раёна Булат Мусін. 

Мікола Берлеж


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю