Top.Mail.Ru
238

Пік магнітнай буры на зямлі чакаецца 14-16 верасня

Пік геамагнітных узрушэнняў ад новай каранальнай дзіркі, якая ўтварылася на сонцы, чакаецца 14-16 верасня, паведамляе БелТА.



«Геамагнітныя ўзрушэнні ад новай каранальнай дзіркі могуць працягнуцца да шасці сутак. Пік чакаецца 14 - 16 верасня... Зыходзячы з вынікаў мадэлявання,  буйная каранальная дзірка, размешчаная на Cонцы, фарміруе зараз шырокі паток хуткага сонечнага ветру, на поўнае перасячэнне  якога ў Зямлі можа пайсці да шасці сутак», — гаворыцца ў паведамленні у Telegram-канале лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў (ІКД) РАН.

Ва ўзрушаную вобласць міжпланетнай прасторы Зямля ўвойдзе ў ноч на 14 верасня, пасля чаго хуткасць ветру пачне імкліва павялічвацца і выйдзе на пікавыя значэнні (каля 700 км/с) у аўторак, 16 верасня.

Дакладны геамагнітны прагноз пакуль даць нельга, таму што сучасныя мадэлі фарміруюць яго за два дні да падзеі, адзначылі вучоныя

У лабараторыі нагадалі, што верасень паказвае нетыпова высокую геамагнітную актыўнасць. За першыя 10 дзён месяца адбыліся тры магнітныя буры, у параўнанні ўсяго з адной — за ўвесь жнівень. Акрамя таго, назіраецца незвычайна бурная рэакцыя магнітасферы на зусім слабыя ўздзеянні. 

Па гэтай прычыне неспрыяльныя сцэнарыі праходжання з выхадам на высокія ўзроўні геамагнітных узрушэнняў разглядаюцца як больш верагодныя. У бліжэйшыя 1-2 дні магчымыя хуткія змены геамагнітных прагнозаў у сувязі з пастаянным паступленнем новай інфармацыі і ўдакладненнем разлікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю