Top.Mail.Ru
119

Пагранічнікі ЗША збілі паветраныя шары, прыняўшы іх за БПЛА наркагандляроў

Пагранічнікі ЗША збілі звышсакрэтнай лазернай зброяй паветраныя шары, прыняўшы іх за БПЛА наркагандляроў. Гэта прывяло да закрыцця паветранай прасторы над Эль-Паса (штат Тэхас) і большай часткай поўдня штата Нью-Мексіка, перадае БелТА.



Аказалася, што эксперыментальная лазерная сістэма, якая выкарыстоўваецца вайскоўцамі, можа, па даных выдання, уяўляць «сур’ёзную небяспеку для камерцыйнай авіяцыі». Гэты інцыдэнт на некалькі гадзін увёў у хаос Эль-Паса і выклікаў буру абурэння ў Вашынгтоне, асабліва ў Пентагоне, дзе чыноўнікі спрабавалі высветліць, што ж адбылося і хто вінаваты.

Па словах заканадаўцаў і экспертаў, знаёмых з сітуацыяй, прычынай канфлікту стала непаразуменне паміж Пентагонам, Федэральным Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі (FAA) і Міністэрствам унутранай бяспекі (DHS) у дачыненні да таго, хто нясе адказнасць за нейтралізацыю пагроз з боку беспілотнікаў над буйнымі аэрапортамі і ваеннымі базамі, і аб выкарыстанні з гэтай мэтай лазернай зброі.

У мінулым месяцы шэф Пентагона Піт Хегсет ухваліў перадачу мытна-пагранічнай службе (CBP) строга засакрэчанай лазернай сістэмы Locust кампаніі AeroVironment для выкарыстання на вайсковай базе Форт-Бліс у Эль-Паса. CBP апавясціла, у сваю чаргу, Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі аб жаданні выкарыстоўваць лазерную зброю ў раёне Форт-Бліс. Аднак FAA выступіла супраць, папярэдзіўшы аб рызыцы гэтага для камерцыйнай авіяцыі. CBP праігнаравала папярэджанне і ўжыла зброю, збіўшы некалькі аб’ектаў, якія аператары ў той момант прынялі за беспілотнікі мексіканскага картэля.

Тады Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі нанесла «наймацнейшы ўдар у адказ», распаўсюдзіўшы апавяшчэнне аб тым, што ў наступныя 10 дзён паветраная прастора над Эль-Паса будзе закрытая, не паставіўшы папярэдне ў вядомасць службовых асоб Белага дома, Пентагона і Міністэрства ўнутранай бяспекі аб закрыцці аэрапорта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю