Аб гэтым паведаміў намеснік Прэм’ер-міністра, член калегіі ЕЭК Ігар Петрышэнка, каментуючы старшынства нашай краіны у 2025-м у Еўразійскім эканамічным саюзе.
У гутарцы з журналістамі віцэ-прэм’ер расказаў, што за 10 гадоў сукупны ВУП Еўразійскага эканамічнага саюза вырас на 12,5%, прычым па выніках мінулага года (згодна папярэдніх дадзеных) — рост складзе 4,1%. Што датычыцца прагнозаў на 2025-2026 гады рост ВУП плануецца ў памеры 3,3,- 3,5%.
— Будзем імкнуцца, каб гэтыя лічбы рэалізаваліся, — падкрэсліў Ігар Петрышэнка і прывёўцікавыя факты. — Узаемны гандаль краін ЕАЭС за 10-гадовы перыяд вырас у два разы. Гандаль Еўразійскага саюза з трэцімі краінамі, так званы знешні гандаль, вырас больш чым на 60%. Гэтыя лічбы самі па сабе сведчаць аб тым, што саюз адбыўся, ён выгадны ўсім краінам-удзельніцам, асабліва нашай краіне, якая заўсёды з’яўляецца актыўным правадніком інтэграцыйных ідэй на Еўразійскай эканамічнай прасторы. І больш за тое, па прамысловым патэнцыяле рост склаў 22% — гэта важна для нашай прамысловасці. Для таго, каб падтрымаць гэтыя станоўчыя тэндэнцыі, замацаваць іх і вызначыць пункты росту далейшага развіцця нашага Саюза, на гэта ўсё накіравана праграма старшынства нашай краіны, якую адобрыў кіраўнік дзяржавы.
Намеснік Прэм’ер-міністра нагадаў, што 1 студзеня 2025 года Прэзідэнт Беларусі накіраваў адпаведны зварот да кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе выклаў і акцэнтаваў увагу на асноўных элементах нашых ініцыятыў і падыходаў:
— Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што нам трэба пастарацца рэалізаваць у поўнай меры тую стратэгію, якую мы прымалі і якая дзейнічае на працягу пяці гадоў. Наступны кірунак — паступова забяспечваць развіццё дэкларацыі «Еўразійскі эканамічны шлях», якая прадугледжвае далейшае развіццё нашага Саюза да 2030 года, прагляд перспектывы і пэўных напрамкаў развіцця Саюза да 2045 года. Таму асноўныя напрамкі нашага старшынства датычацца кааперацыйнага ўзаемадзеяння, нарошчвання тэхналагічнага патэнцыялу, пытанняў мікраэлектронікі, кааперацыйных узаемадзеянняў, гэта значыць, стварэння так званага прамысловага базісу ў Еўразійскім эканамічным саюзе з задзейнічаннем усіх інструментаў.
Ігар Петрышэнка расказаў, што фінансавы інструмент для іх рэалізацыі таксама быў падрыхтаваны:
— Ініцыяваны і прыняты па ініцыятыве беларускага боку — я маю на ўвазе 10%-нае адлічэнне ад антыдэмпінгавых пошлін для падтрымкі кааперацыйных праектаў.
Віцэ-прэм’ер акцэнтаваў увагу на тым, што адным з элементаў праграмы старшынства Беларусі ў ЕАЭС з’яўляецца рост дабрабыту насельніцтва:
- Вядома ж, уся інтэграцыя накіравана на тое, каб забяспечыць дабрабыт, павышэнне дабрабыту людзей, - падкрэсліў Ігар Петрышэнка. - Таму мы акцэнтавалі ўвагу, што будзем актыўна развіваць узаемадзеянне ў сферы аховы здароўя (а для нас гэта таксама важны элемент). Мы сутыкнуліся ў перыяд пандэміі, калі сканцэнтраваліся і забяспечвалі сябе адпаведнымі медпрэпаратамі, сродкамі абароны. Гэта значыць у нас ёсць пэўны вопыт, і нам трэба ў далейшым развіваць гэтыя напрамкі для таго, каб на прасторы Еўразійскага саюза функцыянаваў нармальны, запатрабаваны рынак лекавых сродкаў, і людзі казалі, што гэта перавага нашага Саюза.
Працягваючы тэму ўзаемадзеяння ў сацыяльнай сферы, намеснік Прэм’ер-міністра адзначыў, што пытанні супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, турызму, спорту, культуры таксама вельмі важныя:
- Па гэтых усіх напрамках супрацоўніцтва развівалася, але мы маем намер яго яшчэ раз рэльефна акцэнтаваць у кантэксце тых задач, якія вырашае Еўразійскі эканамічны саюз.
Ён нагадаў, што ў рамках старшынства Беларусі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запрасіў усіх кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц ЕАЭС у Мінск на чарговае пасяджэнне, правядзенне якога запланавана на май.
- У рамках непасрэдна пасяджэння мы будзем праводзіць Еўразійскі эканамічны форум для таго, каб прадэманстраваць патэнцыял не толькі нашай краіны, але і патэнцыял кааперацыйнага і сінэргетычнага ўзаемадзеяння ўсіх нашых краін Еўразійскага эканамічнага саюза, - акцентаваў увагу Ігар Петрышэнка. - Таксама плануем правесці трэці маладзежны форум, таму што важна актыўна далучаць моладзь у інтэграцыйныя працэсы і гэта робіцца.
Маргарыта ЗАРОЎКІНА.