Top.Mail.Ru
230

Пешаход загінуў пад коламі фуры ў Магілёўскай вобласці

Смяротнае ДТЗ, у выніку якога загінуў пешаход, адбылося ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ў ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.



Аварыя адбылася ў раёне 19-га кіламетра аўтадарогі Р-93 Магілёў-Бабруйск у вёсцы Красніца-1 Магілёўскага раёна.

«34-гадовы вадзіцель аўтамабіля MAN з паўпрычэпам учыніў наезд на 63-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі», — расказалі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Там таксама адзначылі, што ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

У Дзяржаўтаінспекцыі чарговы раз заклікалі вадзіцеляў быць максімальна асцярожнымі і ўважлівымі пры кіраванні сваім транспартам.

Таксама выконваць пэўныя правілы неабходна і пешаходам. У прыватнасці, у цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе флікерамі і не выходзіць на праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы сваіх дзеянняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю