Top.Mail.Ru
65

Першыя забароны на наведванне лясоў уведзены ў Беларусі

Першыя забароны на наведванне лясоў уведзены ў Беларусі, паведамляе БелТА.


Адпаведныя рашэнні ў сувязі з устанаўленнем 4-га класа пажарнай небяспекі прыняты райвыканкамамі ў Пухавіцкім, Кастрычніцкім і Лельчыцкім раёнах. У астатніх рэгіёнах рэспублікі пакуль уведзены толькі абмежаванні на наведванне лясоў.

«На інтэрактыўнай карце Мінлясгаса можна азнаёміцца з рашэннямі райвыканкамаў. У большасці выпадкаў абмежаванні на наведванне лясоў маюць на ўвазе наяўнасць забароны на ўезд у лес на асабістым транспарце і развядзенне вогнішчаў. Забарона на наведванне лясоў часова абмяжоўвае грамадзян, у тым ліку ў пешых прагулках па лесе», — адзначылі ў прэс-службе.

Абмежаванне і забарона на наведванне лясоў — меры часовага характару. Як толькі клас пажарнай небяспекі знізіцца, яны будуць зняты. 

З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося ўжо 67 узгаранняў на плошчы 20,6 га. Часцей за ўсё лясы гарэлі ў Брэсцкай вобласці — 29 разоў. 

Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў у гэты перыяд часу з’яўляюцца сельгаспалы і неасцярожнае абыходжанне з агнём.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю