У Брэсце 28-29 красавіка праходзіць міжнародны форум дзелавых кантактаў «Першы рэгіён — тэрыторыя поспеху». Падпісаны першыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў сацыяльнай сферы і ў ахове здароўя, аб гэтым расказалі ў Брэсцкім выканаўчым камітэце.
Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай вобласцю і Рэспублікай Сербія па пытаннях сацыяльнай сферы і аховы здароўя. Заключаны дамоўленасці з Асацыяцыяй Кітайскіх Кампаній, іх падпісалі намеснік старшыні аблвыканкама Міхаіл Бацэнка і генеральны сакратар Асацыяцыі Кітайскіх Кампаній спадарыня Чжаа Цінцю.
Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і муніцыпальным народным урадам г. Цзіньчэн падпісалі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Міхалоўскі і намеснік мэра муніцыпальнага народнага ўрада г. Цзіньчэн Чжан Цзюнь.
Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і муніцыпальным народным урадам г. Цзіньчэн падпісалі старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Валерый Рабкавец і намеснік мэра муніцыпальнага народнага ўрада г. Цзіньчэн Чжан Цзюнь.
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцай і кампаніяй Chongqing Jinshan Science & Technology (Group) Co. Limited падпісалі галоўны ўрач бальніцы Андрэй Макроў і кіраўніцтва кампаніі Chongqing Jinshan Science & Technology (Group) Co. Limited.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцай і Ляанінскім універсітэтам традыцыйнай кітайскай медыцыны падпісалі галоўны ўрач бальніцы Андрэй Макроў і намеснік галоўнага ўрача Ляанінскага ўніверсітэта традыцыйнай кітайскай медыцыны Лю Нін.
Двухдзённая праграма форуму ахоплівае ключавыя сферы сацыяльнага развіцця і эканомікі. У Брэст гэтымі днямі з’ехалася больш за 100 прадстаўнікоў з розных краін — Кітая, В’етнама, Зімбабвэ, Судана, Нігерыі, Інданезіі, Індыі. Далучыліся да перагавораў і кіраўнікі шэрага дыпламатычных прадстаўніцтваў у нашай краіне, дэлегацыі афіцыйных і дзелавых колаў.