Top.Mail.Ru
82

Першыя літры бярозавага соку здабылі ў Мінскай вобласці

Першыя літры бярозавага соку здабылі ў Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Міністэрства лясной гаспадаркі.


На дадзены момант да нарыхтоўкі карыснага напітка прыступіў адзін лясгас — Старобінскі. Але гэта значыць, што сезон нарыхтоўкі соку ў хуткім часе адкрыюць і іншыя лясгасы. 

Адзначым, што таксама не паўсюдна сезон нарыхтоўкі бярозавага соку праходзіць і ў іншых абласцях краіны. Да нарыхтоўкі прыступілі, у асноўным, паўднёвыя рэгіёны. 

Тым часам у ведамстве расказалі пра цэны на літр бярозавіку, здабытага ў лясгасах вобласці. 


Колькі будзе каштаваць сок (за 1 літр з ПДВ)?

  • У лясніцтвах — 0,42 руб.

  • У раённых цэнтрах — 0,48 руб.

  • У Мінску — 0,55 руб.


Пасля пачатку ўстойлівага руху соку ў Мінску сок ад лясгасаў будуць прадаваць па наступных адрасах: 

  • вул. Баграціёна, 70

  • Лагойскі тракт, 52

  • вул. Ціміразева, 118

  • вул. Леаніда Левіна, 8

  • пр-т Дзяржынскага, 104

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю