Top.Mail.Ru
425

Першыя электробусы выйдуць на прыгарадныя маршруты ў Беларусі ў 2026 годзе

Электратранспарт будзе курсіраваць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі. 


Як паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, машыны з запасам ходу ў 100 км зараз праходзяць выпрабаванні. 

Па словах намесніка генеральнага дырэктара па інавацыйным развіцці холдынга «Белкамунмаш» Алега Быцко, на наступны год прадпрыемства плануе мадэрнізаваць гэты электробус, пашырыць яго аўтаномны ход да 250 км і забяспечыць магчымасць экспрэс-зарадкі:

— Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача менавіта забяспечыць прыгарадныя перавозкі электратранспартам. Таму мы актыўна ўдзельнічаем у гэтым працэсе, і ў наступным годзе абавязкова такі электробус ужо будзе перавозіць пасажыраў паміж Мінскам і Смалявічамі. У далейшым і астатнія гарады-спадарожнікі плануецца абсталяваць менавіта такім транспартам. 

Як растлумачылі ў профільным міністэрстве, электробусы спраектаваны з папраўкай на ўмовы прыгарада: у іх устаноўлены сядзенні павышанай камфортнасці з рамянямі бяспекі, таксама ўжытыя асаблівыя патрабаванні да трываласці кузава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю