Аграрыі паўднёва-заходняга рэгіёна набралі добры тэмп
Гаспадаркі Брэсцкай вобласці намалацілі першыя 100 тыс. т збожжа новага ўраджаю. Аб гэтым БелТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.
— На 6 ліпеня ў вобласці азімага ячменю ўбрана 67 % ад плана. Намалочана 100 тыс. т пры ўраджайнасці 44,3 ц/га. Завяршылі ўборку азімага ячменю 73 гаспадаркі, — расказаў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь РУДЗЬ.
Да завяршэння ўборкі гэтай культуры набліжаюцца аграрыі Бярозаўскага (99 %), Жабінкаўскага (95 %), Драгічынскага (94 %) і Пружанскага (92 %) раёнаў.
У паўднёва-заходнім рэгіёне летась жніво пачалося на тыдзень пазней. На бягучую дату было ўбрана крыху больш за чвэрць плошчаў азімага ячменю і намалочана 36 тыс. т.
— На гэтым тыдні пачнём уборку іншых культур. Хутчэй за ўсё, гэта будзе яравы ячмень і, магчыма, азімае жыта, пшаніца, — адзначыў Віталь Рудзь. — У Пінскім раёне ў ААТ «Валішча» выбарачна пачалі ўборку падгарэлых плошчаў азімага рапсу. Церабленне лёну праведзена на чвэрці плошчаў. Гэту работу завяршылі ў Бярозаўскім раёне, прадаўжаецца яна ў Драгічынскім, Пружанскім, Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнах.
Гарачае надвор’е негатыўна паўплывала на ўсе сельгаскультуры. Дажджы, якія змянілі спякоту, пайшлі ў плюс кукурузе, цукровым буракам і бульбе.