Top.Mail.Ru

Першы месяц вясны актыўна дадае нам сонца

Уначы яшчэ марозіць, а ўдзень — да 14 цяпла

Як адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, сярэднясутачная тэмпература пачне прыбаўляць больш значна ўжо ў другой дэкадзе месяца.

У святочныя выхадныя ўмовы надвор’я працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 5 °С, месцамі да мінус 8 °С. Удзень тэмпература будзе кантраснай — ад 3 °С цяпла на паўночным усходзе да плюс 14 °С на паўднёвым захадзе краіны.

Дастаткова сонечна і без ападкаў чакаецца ў нядзелю. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 6 °С, месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны да 7–11 °С марозу. А днём будзе дзесьці цёпла, а дзесьці не вельмі — ад плюс 3 °С па паўночным усходзе да плюс 14 °С па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю