Рэзідэнт індустрыяльнага парка «Вялікі камень» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Асамедыка» ўпершыню ў гісторыі беларускай медыцынскай галіны атрымаў сертыфікат упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) і распачаў пастаўкі прадукцыі на амерыканскі рынак.
Як паведамілі ў адміністрацыі парка, кампанія стала адзіным медыцынскім прадпрыемствам у нашай краіне, якая прайшла працэдуру сертыфікацыі FDA. Дарэчы, першая пастаўка прадукцыі ў ЗША ўжо выканана.
Адзначым, што сертыфікацыя FDA пацвярджае адпаведнасць вытворчых працэсаў і медыцынскіх вырабаў строгім міжнародным патрабаванням у галіне бяспекі, якасці і нагляду за іх выпускам. Атрыманне такога статусу адкрывае для прадпрыемства магчымасць афіцыйнай рэалізацыі прадукцыі на рынку ЗША і істотна пашырае экспартную геаграфію, уключаючы Канаду, краіны Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.
У «Вялікім камені» дадалі, што сертыфікат FDA атрыманы на 33 групы аднаразовых вырабаў медыцынскага прызначэння, што выпускаюцца кампаніяй.