У суботу у Будапешце ў першым намінальна дамашнім матчы беларусы з разгромным лікам выйгралі ў аўтсайдара групы С1 каманды Сан-Марына — 4:0.
Лік у матчы на старце другога тайма адкрыў нападаючы «МЛ Віцебск» Арцём Канцавы. На 65-й хвіліне дакладна прабіў здалёк форвард тальяцінскага «Акрона» Арцём Шуманскі. Трэці мяч аформіў хаўбек сафійскага ЦСКА Макс Эбонг. Кропку ў матчы паставіў усё той жа Канцавы.
Пасля матчу галоўны трэнер зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка выказаўся аб перамозе сваёй каманды:
— У першым тайме мы рабілі ўсё і трымалі шырыню атакі. Зразумела, што ёсць сапернік, які ведае, што такое агрэсія, фалы і зацягванне часу. Нам было складана, але самае важнае ў першым тайме мы зрабілі: выматвалі саперніка фізічна і шукалі свае шанцы.
Аднак пасля першага гала Канцавога мы сталі больш прапускаць атакі. Чаму так адбывалася? Хацелася б, каб у нас быў лепшы кантроль. Мы павялі 1:0 і тут жа пачалі гуляць на стрымліванне. Нас вельмі лёгка праходзілі ў цэнтры поля, з-за гэтага ўзнікаў ціск на нашы вароты. Паша Паўлючэнка своечасова выручыў, і пасля гэтага мы страпянуліся і зайгралі ў той футбол, якога ад нас усе чакалі.
Нападаючы зборнай Беларусі Арцём Шуманскі выказаўся аб перамозе над Сан-Марына так:
— Класныя ўражанні пасля матчу, мы даўно не перамагалі ў афіцыйных сустрэчах. Сёння атрымалася спыніць гэтую серыю, усіх віншую.
Нагадаем, што ў першым туры падапечныя Віктара Ганчарэнкі ўступілі ў Тыране албанцам з лікам 0:2, а потым у Хельсінкі разышліся мірам з фінскімі футбалістамі — 0:0. Зборная Сан-Марына спачатку пацярпела разгромнае дамашняе паражэнне ад фінаў — 0:7, а затым таксама на сваёй арэне прайграла албанцам з лікам 0:3.
У першым суботнім паядынку гэтага квартэта фіны абгулялі ў Хельсінкі албанцаў — 2:1.
Такім чынам турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: Фінляндыя — 7 ачкоў, Албанія — 6, Беларусь — 4, Сан-Марына — 0.
На першым этапе ўдзельнікі Лігі нацый падзелены на чатыры дывізіёны: у лігах A, B і C сфарміравана па чатыры квартэты, а ў лізе D — дзве групы па тры каманды ў кожнай. Групавыя этапы завершацца 17 лістапада. Вясной 2027 года барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць каманды, якія занялі 1-2 месцы ў лізе A. Чвэрцьфіналы адбудуцца ў сакавіку, а затым чатыры лепшыя зборныя выйдуць у фінальную стадыю, якая пройдзе ў чэрвені.
Далейшы расклад гульняў зборнай Беларусі ў турніры такі:
6 кастрычніка
Беларусь — Фінляндыя — 21:45
12 лістапада
Сан-Марына — Беларусь — 22:45
15 лістапада
Беларусь — Албанія — 20:00
Дамашнія міжнародныя матчы зборнай Беларусі праходзяць за межамі краіны з-за абмежаванняў УЕФА. У прыватнасці, кастрычніцкія дамашнія сустрэчы Беларусі з Сан-Марына і Фінляндыяй запланаваны ў Будапешце.
Пераможцы лігі B выйдуць у лігу A, чатыры найлепшыя каманды лігі C пяройдуць у лігу B. Акрамя таго, у сувязі са змяненнем фармату турніру ўсе каманды лігі D атрымаюць пропускі ў лігу C.
Пачынаючы з сезона-2028/29 удзельнікі Лігі нацый УЕФА будуць падзелены на тры лігі. У кожным з трох дывізіёнаў A, B, C будзе сфарміравана па тры групы з шасці каманд.
Трыумфатарам Лігі нацый двойчы станавілася зборная Партугаліі (2019, 2025), па разе яе выйгравалі футбалісты Францыі (2021) і Іспаніі.