У нацыянальным парку «Белавежская пушча» ў снежні заўважылі першацветы, якія распусціліся, паведаміла БелТА са спасылкай на нацпарк.
«Залішне высокія тэмпературы або іх ваганне выклікае парушэнне перыяду спакою ў раслін, што ў выніку прыводзіць да несвоечасовага раскрыцця пупышак, цвіцення, з’яўлення лісця», — растлумачылі спецыялісты Нацыянальнага парка.
Амаль як у казцы «12 месяцаў», у лясах Белавежскай пушчы ў снежні заўважылі першацветы — кветкі ветраніцы дуброўнай (кураслепу). Звычайна ж яна цвіце ў сярэдзіне вясны, утвараючы цэлыя белыя дываны ў змешаных лясах і на палянах.