Першае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2026 годзе пройдзе 30 студзеня ў Маскве, паведамляе БелТА.
Удзел у пасяджэнні ад беларускага боку прымае намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч.
У парадку дня больш як 30 пытанняў у сферах тэхнічнага рэгулявання, транспартнай палітыкі, дзяржаўных закупак, фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў і іншых.
Асаблівую ўвагу ў рамках пасяджэння плануецца ўдзяліць пытанням мытна-тарыфнага рэгулявання.