Top.Mail.Ru
232

Першае аэратаксі з’явіцца ў Вялікабрытаніі ў 2029 годзе

Кампанія Vertical Aerospace паведаміла, што запусціць першае ў Вялікабрытаніі лятаючае таксі ў пачатку 2029 года, перадае БелТА.



«Vertical Aerospace сёння абвясціла аб планах... запусціць першыя ў Вялікабрытаніі маршруты аэратаксі паміж (лонданскім дзелавым кварталам. — Заўв. БелТА) Канеры-Уорф і найбуйнейшымі транспартнымі хабамі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе брытанскай кампаніі.

З Канеры-Уорф можна будзе дабрацца ў аэрапорты Хітроў і Гатвік, а таксама горада Кембрыдж і Оксфард. Праект плануецца рэалізаваць сумесна з кампаніямі Skyports Infrastructure і Bristow Group. У заяве гаворыцца, што будзе створана ўся неабходная для гэтага транспартная інфраструктура.

У якасці аэратаксі будзе выкарыстоўвацца электрычны верталёт Valo, разлічаны на чатырох пасажыраў. Сцвярджаецца, што ён здольны пераадольваць пасля адной зарадкі больш за 160 км пры хуткасці прыкладна 240 км/г. Да 2030 года кампанія Vertical Aerospace мае намер вырабіць 175 такіх верталётаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю