— Беларусь у дадзеным выпадку карыстаецца магчымасцю наладзіць адкрыты, без прадузятасцяў двухбаковы дыялог з амерыканцамі для абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў, — гаворыць палітолаг Аляксей Дзермант у публікацыі ў адным з расійскіх СМІ. — І яны вельмі зразумелыя: зняцце ўсіх незаконных санкцый, уплыў на саюзнікаў ЗША ў рэгіёне для зніжэння ўзроўню ваенна-палітычнай напружанасці, якая пагражае прамым сутыкненнем з Польшчай і Літвой.
Амерыканцы, калі верыць у шчырасць іх намераў завяршыць канфлікт на Украіне, таксама разумеюць, што без Беларусі, у тым ліку і як часткі Саюзнай дзяржавы, наўрад ці ўдасца дасягнуць устойлівай архітэктуры бяспекі ў рэгіёне, лічыць эксперт. «Беларускі балкон» істотным чынам уплывае на раўнавагу сіл, і гэта трэба абавязкова ўлічваць, калі сапраўды імкнуцца да ўстойлівага міру і ваенна-палітычнага балансу.