Top.Mail.Ru
127

Пераможцамі турніру па самба на прызы Прэзідэнта сталі 13 беларусаў

У Мінску завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


У другі дзень спаборніцтваў у Палацы спорту спартсмены вызначылі лепшых у дзесяці вагавых катэгорыях, гаспадары дывана здабылі 19 узнагарод (7-4-8). Пераможцамі хатняга турніру сталі Ксенія Даніловіч (да 54 кг), Мар’яна Жукавец (да 80 кг), Ігар Міраеўскі (да 64 кг), Максім Раманаў (да 79 кг), Данііл Патачыц (да 98 кг), Эдуард Муравіцкі (да 88 кг, баявое самба) і Раман Даміеў (звыш 98 кг, баявое). 

Другія месцы ў фіналах занялі нашы Руслана Шоба (да 54 кг), Яна Пузенкова (да 80 кг), Ілля Ламіваротаў (да 79 кг) і Эдуард Белуш (да 58 кг, баявое). На трэцюю прыступку п’едэстала 15 лютага падняліся Дар’я Навіцкая, Даніэла Ждан (абедзве — да 65 кг), Варвара Белачуб (да 80 кг), Уладзіслаў Кулеш (да 64 кг), Кірыл Ткачэнка, Аляксандр Казак (абодва — да 58 кг, баявое), Дзяніс Ігнаток і Уладзіслаў Наталевіч (абодва — звыш 98 кг, баявое).

Агулам за два дні беларускія самбісты заваявалі 39 медалёў: 13 залатых, 6 сярэбраных і 20 бронзавых. Таксама ўдзел у турніры па самба на прызы Прэзідэнта прынялі прадстаўнікі Расіі, Ізраіля, Германіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Усяго атлеты разыгралі 21 камплект узнагарод — па 7 у мужчынскім спартыўным, жаночым спартыўным і мужчынскім баявым самба.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю