Top.Mail.Ru
249

Пераменная воблачнасць і да +27°С. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 4 чэрвеня

У Беларусі 4 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць і да 27 градусаў цяпла. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Уначы будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, месцамі па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. Удзень будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў 3-8 м/ з, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю