Top.Mail.Ru

«Пераступіць з учора ў заўтра». Якія вынікі саміту Пуціна і Трампа на Алясцы?

Саміт прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбыўся ў амерыканскім Анкарыджы. Цэнтральнай тэмай перагавораў стала сітуацыя вакол Украіны. І Трамп, і Пуцін ацанілі вынікі сустрэчы вельмі пазітыўна. Са слоў амерыканскага лідара, саміт дазволіў дасягнуць вялізнага прагрэсу і ўзгадніць многія пункты. Аднак «здзелкі» па Украіне на дадзены момант няма.


Чакаецца, што прэзідэнт ЗША ў бліжэйшы час абмяркуе вынікі перагавораў з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі саюзнікамі. Таксама анансаваная трохбаковая сустрэча з удзелам Трампа, Пуціна і Зяленскага.

Як праходзіла сустрэча?

Чырвоная дарожка, апладысменты і моцныя поціскі рукі — так пачалася сустрэча Пуціна і Трампа ў Анкарыджы.

Абодва лідары амаль адначасова выйшлі са сваіх самалётаў. Трамп прывіаў Пуціна апладысментамі, затым яны моцна паціснулі адзін аднаму рукі і прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы.

«Калі яны ціснулі адзін аднаму рукі, здавалася, што сустрэліся старыя сябры, якія даўно не бачыліся», — адзначала італьянская газета La Repubblica.

Некалькі фота сустрэчы прэзідэнтаў апублікаваў Белы дом. Фотаздымкі суправаджаліся подпісамі «Гістарычная» і «Імкненне да міру».

xc5qipvHcNAcqRWW0KKii37W4xsZodGs_result.jpg

photo_2025-08-16_08-54-12.jpg

Прэзідэнты абмяняліся некалкімі фразамі, сфатаграфаваліся, а затым селі ў аўтамабіль Трампа. Такім чынам, саміт пачаўся з гутаркі тэт-а-тэт яшчэ па дарозе да месца перагавораў. Заходнія СМІ звярнулі ўвагу, што Пуцін падчас замежных візітаў звычайна перасоўваецца на сваім транспарце. Аднак гэтым разам прэзідэнт РФ зрабіў выключэнне. «Тое, што яны абодва сядзяць у адным аўтамабілі, гэта незвычайны сігнал, гэта таксама незвычайны давер», — адзначыў карэспандэнт нямецкага тэлеканала NTV Крыстафер Віціх.

Пасля прыбыцця на месца перагавораў да Пуціна і Трампа далучыліся члены іх дэлегацый. З расійскага боку — міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў. З амерыканскага — дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф. Такім чынам, афіцыйна перагаворы пачаліся з сустрэчы ў вузкім складзе ў фармаце «тры на тры».

8.jpg

Афіцыйных заяў для прэсы перад пачаткам саміту лідары не рабілі. Аднак Трамп пагутарыў з журналістамі яшчэ на борце свайго самалёта. Ён, у прыватнасці, заявіў, што хоча падрыхтаваць глебу для мірнага пагаднення па Украіне. Канчатковы варыянт пагаднення павінны ўзгадніць Масква і Кіеў. «Не я павінен весці перагаворы аб пагадненні аб Украіне, але я магу падрыхтаваць глебу для перагавораў аб пагадненні», — заявіў Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.

Акрамя гэтага, Трамп расказаў Fox News пра тэлефонную размову з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам. «Ён сябар Пуціна, яны блізкія суседзі і працуюць разам. Ён лічыць, што прэзідэнт Пуцін хоча заключыць здзелку, ён хоча спынення канфлікту», — сказаў Трамп, адзначыўшы, што Лукашэнка вельмі пазітыўна ставіцца да саміту на Алясцы.

Пра што заявілі лідары па выніках саміту?

Перагаворы прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа доўжыліся амаль тры гадзіны і сталі самымі доўгімі за час узаемадзеяння двух лідараў, адзначае ТАСС. Пасля завяршэння сустрэчы ў фармаце «тры на тры» кіраўнікі дзяржаў выступілі з заявамі перад прэсай.

Ужо з першых слоў стала зразумела, што абодва лідары ацэньваюць саміт у пазітыўным ключы.

«Нашы перагаворы прайшлі ў паважнай і канструктыўнай атмасферы. Былі вельмі грунтоўнымі і карыснымі», — заявіў прэзідэнт Расіі.

01.jpg

«Сёння мы сапраўды дамагліся вялізнага прагрэсу, у мяне з прэзідэнтам Пуціным вельмі добрыя стасункі», — падкрэсліў у сваю чаргу амерыканскі лідар.

Звычайна, калі амерыканскі прэзідэнт прымае замежных лідараў, сумесная прэс-канферэнцыя пачынаецца з выступлення прэзідэнта ЗША, за якім ідзе выступленне яго госця. Аднак у Анкарыджы лідары адступілі ад гэтай традыцыі. Прэс-канферэнцыю адкрыў Пуцін.

Расійскі лідар падзякаваў за прапанову прыехаць на Аляску. «Цалкам лагічна сустрэцца тут, бо нашы краіны, хоць іх падзяляюць акіяны, — блізкія суседзі», — адзначыў прэзідэнт РФ. Пры гэтым ён канстатаваў, што за апошнія гады, пакуль не праводзіліся прамыя кантакты паміж лідарамі, адносіны Расіі і ЗША скаціліся да самай нізкай кропкі з часоў Халоднай вайны. Пуцін мяркуе, што прыйшоў час сыходзіць ад канфрантацыі.

«Нашым краінам важна і трэба перагарнуць старонку і вярнуцца да супрацоўніцтва. Сімвалічна, што непадалёк на граніц Расіі і ЗША, як я ўжо казаў, праходзіць так званая лінія перамены дат, дзе можна літаральна пераступіць „з учора ў заўтра“. І спадзяюся, што ў нас так і атрымаецца ў палітычнай сферы», — прыводзіць словы Пуціна ТАСС.

Шэраг заяў было зроблена па ўкраінскай тэматыцы. «Як вы добра ведаеце і разумееце, адным з цэнтральных пытанняў стала сітуацыя вакол Украіны, — сказаў расійскі лідар. — Мы бачым імкненне адміністрацыі ЗША і асабіста прэзідэнта Трампа садзейнічаць вырашэнню ўкраінскага канфлікту, яго жаданне паглыбіцца ў сутнасць і зразумець яго вытокі».

Расія зацікаўлена ў спыненні ўкраінскага крызісу, заявіў Пуцін. Ён адзначыў, што РФ лічыць народ Украіны брацкім, а тое, што адбываецца — трагедыяй і цяжкім болем. «Таму наша краіна шчыра зацікаўленая ў тым, каб пакласці гэтаму канец», — сказаў Пуцін.

2035701827_0_0_3132_1763_1280x0_80_0_0_041dc917eb2e8b79bea229d7fff033e7.jpg

Расія гатовая працаваць над бяспекай Украіны. Але каб урэгуляванне сітуацыі насіла ўстойлівы і доўгатэрміновы характар, павінны быць ліквідаваны першапрычыны крызісу, забяспечаны ўлік усіх законных заклапочанасцяў Расіі, адноўлены справядлівы баланс у сферы бяспекі ў Еўропе і ў свеце ў цэлым.

У сувязі з гэтым Пуцін выказаў надзею, што дасягнутыя на сустрэчы з Трампам дамоўленасці стануць апорнай кропкай для вырашэння ўкраінскай праблемы, а таксама для аднаўлення адносін Масквы і Вашынгтона. «Галоўнае, што з абодвух бакоў быў настрой на вынік, — падкрэсліў Пуцін. — Мы бачым, што прэзідэнт ЗША мае дакладнае ўяўленне пра тое, чаго хоча дамагчыся, шчыра клапоціцца пра росквіт сваёй краіны і ў той жа час праяўляе разуменне наяўнасці ў Расіі сваіх нацыянальных інтарэсаў».

У Маскве таксама разлічваюць, што Кіеў і Брусель не стануць чыніць перашкод прагрэсу, які намеціўся ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

Пасля Пуціна ўзяў слова Трамп. «У нас была надзвычай прадуктыўная сустрэча, і мы ўзгаднілі многія пункты», — сказаў прэзідэнт ЗША. Паводле яго слоў, узгадніць засталося зусім няшмат. І зараз ёсць добрыя шанцы прыйсці да дамоўленасці. Аб чым ідзе гаворка, прэзідэнт ЗША не канкрэтызаваў.

Ён таксама не стаў называць дасягнутыя дамоўленасці па Украіне канчатковай здзелкай, паколькі для гэтага неабходна згода ўсіх бакоў. «Па пары важных момантаў мы яшчэ не зусім дамовіліся, але дасягнулі вызначанага прагрэсу. Так што здзелкі няма, пакуль няма здзелкі», — сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША таксама анансаваў тэлефонныя перагаворы з Зяленскім і калегамі па НАТА. «Я патэлефаную ў НАТА праз некаторы час. І, вядома ж, я патэлефаную прэзідэнту Зяленскаму і раскажу яму пра сённяшнюю сустрэчу. У канчатковым выніку, усё залежыць ад іх», — прыводзіць словы Трамп тэлеканал CNN.

photo_2025-08-16_02-41-52-1-2.jpg

Прэзідэнт ЗША заявіў, што вельмі хутка спадзяецца пабачыцца з Пуціным зноў. Ён таксама ажзначыў, што ў ЗША і РФ ёсць добрая магчымасць працаваць разам.

Трамп і Пуцін абмежаваліся толькі заявамі і не сталі адказваць на пытанні журналістаў. Пасля заканчэння перагавораў расійскі прэзідэнт усклаў кветкі да магіл савецкіх лётчыкаў на Алясцы. Пасля гэтага самалёт Пуціна накіраваўся ў Расію.

Трамп перад вылетам у Вашынгтон зноў паразмаўляў з журналістамі Fox News. Ён паведаміў, што ў ходзе перагавораў удалося ў многім узгадніць пытанне аб прадастаўленні гарантый бяспекі Украіне. Трамп таксама параіў Зяленскаму пайсці на пагадненне з Расіяй па мірным урэгуляванні канфлікту. 

Прэзідэнт ЗША ўпэўнены, што дабіцца міру магчыма за дастаткова кароткі час. Пры гэтым, паводле яго слоў, Вашынгтон і Масква блізкія да заключэння здзелкі па Украіне. Амерыканскі лідар таксама анансаваў яшчэ адну сустрэчу — у трохбаковым фармаце. «У нашай наступнай сустрэчы прымуць удзел прэзідэнт Зяленскі і прэзідэнт Пуцін, а таксама, магчыма, я», — сказаў Трамп.

Ацэньваючы саміт, Трамп заявіў, што паставіў бы гэтай сустрэчы максімальную адзнаку па 10-бальнай шкале. «Трамп заявіў: «Па шкале ад 1 да 10 я б даў сённяшняму дню 10», — напісаў журналіст Fox News Нік Сортар у сацсетцы X.

Што далей?

У цэлым заявы лідэраў ЗША і РФ даюць падставу меркаваць, што бакі дасягнулі паразумення па шэрагу пытанняў. Аднак шмат залежыць ад пазіцыі Кіева і еўрапейскіх лідараў, якія на дадзены момант не дэманструюць жадання дамаўляцца і пераходзіць да мірнага ўрэгулявання з улікам інтарэсаў усіх бакоў. 

Безумоўна, без ваеннай і фінансавай падтрымкі ЗША ваяўнічага запалу ў Кіева і яго саюзнікаў надоўга не хопіць. І калі Масква і Вашынгтон сапраўды зблізілі пазіцыі пасля сённяшняга саміту, то гэта можа істотна наблізіць бакі канфлікту да мірнага ўрэгулявання.

Словы Трампа аб тым, што ён спадзяецца на хуткую сустрэчу з Пуціным, гавораць аб тым, што лідары маюць намер прадоўжыць кантакты. У Крамлі таксама разлічваюць на працяг дыялогу. «Гутарка, сапраўды, вельмі пазітыўная, і пра гэта сказалі два прэзідэнты. Гэта тая самая размова, якая дазваляе далей упэўнена разам ісці па шляху пошуку варыянтаў урэгулявання», — прыводзіць РИА Новости словы прэс-сакратара расійскага лідара Дзмітрыя Пяскова.

З расійскага боку аб планах правесці новыя кансультацыі паміж Масквой і Вашынгтонам заявіў пасол РФ у ЗША Аляксандр Дарчыеў. «У хуткім часе павінны прайсці чарговыя кансультацыі па нармалізацыі. Мы іх называем — па раздражняльніках у двухбаковых адносінах», — заявіў дыпламат у гутарцы з «Известиями».

Дарчыеў таксама выказаў надзею, што саміт, які прайшоў, надасць імпульс адносінам дзвюх краін. «Я спадзяюся, што прэзідэнты дадуць (уласна, яны ўжо далі) імпульс дабівацца нармалізацыі», — сказаў дыпламат.

Snimok-ekrana-5286-1.png

Аб тым, што стратэгічныя пытанні немагчыма вырашыць за адну сустрэчу, у гутарцы з ТАСС заявіў выканаўчы дырэктар Інстытута эканомікі росту імя П. А. Сталыпіна Антон Свірыдзенка. «Прамы кантакт дазволіў удакладніць пазіцыю па галоўным пытанні — урэгуляванні канфлікту, бо асноўны акцэнт Масквы зразумелы — доўгатэрміновае ўрэгуляванне», — сказаў эксперт.

На яго думку, настрой на доўгатэрміновае ўрэгуляванне праглядаецца і ў пазіцыі ЗША. «Аднак не факт, што да гэтага падыходу гатовы ў моманце астатнія зацікаўленыя бакі. Акрамя таго, аспекты ваеннага балансу спалучаны і са стратэгічнымі пытаннямі — зброя стрымлівання, геапалітычныя пазіцыі, якія не вырашыць за адзін раз і якія грунтоўна даўно не абмяркоўваліся», — адзначыў ён.

«Таму пазітыўным фактарам перагавораў стала бы іх прадаўжэнне ў пашыраным складзе, дзе можна абмеркаваць эканамічныя праекты, якімі з’яўляюцца Арктыка, рэдказямельныя металы, супрацоўніцтва ў сферы рэсурсаў і тэхналогій, Амерыка магла б знайсці ў Расіі шмат цікавага, нават ваенны баланс са стратэгічнага пункту гледжання», — перакананы Свірыдзенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю