«Для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, з 1 мая па 31 кастрычніка ў перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ будзе дзейнічаць зніжка 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Для набыцця льготнага білета неабходна прад’яўляць арыгінал пенсійнага пасведчання, а таксама мець яго пры сабе падчас паездкі», — адзначылі ў БЧ.
Ільготы пры гэтым не дзейнічаюць на паездкі ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама на цягніках гарадскіх ліній. Квіткі са зніжкай можна набыць у касах на вакзалах, сайце БЧ, дадатку «БЧ. Мой цягнік» і праз тэрміналы самаабслугоўвання.