Top.Mail.Ru

Пенсіянер аддаў ашуканцам 50 тысяч долараў

10.06.2025 | 10:17

Міліцыянеры змаглі вярнуць грошы.


У Ленінскае РУУС звярнуўся 70-гадовы мінчанін, які атрымаў званок ад нібыта супрацоўнікаў «Белтэлекама» і пагадзіўся падоўжыць дагавор на аказанне паслуг, для чаго назваў свой нумар пашпарта. Затым пад выглядам следчага з ім звязаліся іншыя махляры і пераканалі пажылога чалавека, што толькі што ён гутарыў са злачынцамі і таму стаў падазраваемым па крымінальнай справе.

Паводле слоў намесніка начальніка Ленінскага РУУС горада Мінска—начальніка крымінальнай міліцыі Цімафея Дарашэвіча, каб зняць з сябе падазрэнні, пенсіянер пагадзіўся выконваць інструкцыі ад ілжэсупрацоўніка Нацыянальнага банка. Мужчына напісаў заяву, сабраў усе свае назапашванні і аддаў жанчыне-кур’еру больш за 30 тысяч долараў і 20 тысяч еўра. Увечары вярнулася яго жонка і, даведаўшыся аб тым, што здарылася, адразу ўсё зразумела і патлумачыла мужу, што ён стаў ахвярай махляроў.

Па гарачых слядах міліцыянеры на вакзале затрымалі 48-гадовую мінчанку-кур’ера, якая павінна была вывезці пакет з грашыма пенсіянера ў суседнюю краіну.

Пазней высветлілася, што гэтая жанчына таксама стала ахвярай злачынства. Яна паверыла мужчыну ў форме, з якім размаўляла па відэасувязі ў месенджары, і перавяла ашуканцам больш за 17 тысяч рублёў, а затым пагадзілася дапамагчы іншым мінчанам, якія таксама трапілі «ў бяду».

Грошы ў злачынцаў канфіскаваныя і будуць перададзены пацярпеламу.

Распачата крымінальная справа за махлярства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю