Top.Mail.Ru
167

Пазнавальна, займальна, прыгожа. На выставе «Мая Беларусь» у святочныя выхадныя ажыятаж

Больш за тыдзень Мінскі міжнародны выставачны цэнтр ператварыўся ў пляцоўку для прэзентацыі дасягненняў краіны, яе турыстычнага, культурнага патэнцыялу. Яркія фотазоны, інтэрактыў, тэматычныя блокі, прысвечаныя ключавым галінам эканомікі, насычаная культурная і пазнавальная праграма... Арганізатары праекта «Мая Беларусь» чарговы раз пастараліся здзівіць. У выхадны дзень тут шматлюдна: мінчане прыехалі паглядзець маштабную экспазіцыю сем’ямі, парамі, кампаніямі. Нямала сярод наведвальнікаў і гасцей сталіцы. Якая атмасфера пануе на выставе, паведаміла БелТА.


Ужо на падыходзе да цэнтра «БелЭкспа» заўважаеш ажыўленне. Адразу прыцягвае ўвагу упрыгожаны ілюмінацыяй вялізны гігант-БЕЛАЗ. І дзеці, і дарослыя з радасцю фатаграфуюцца з махінай. Увечары кар’ерны самазвал ззяе сотнямі агеньчыкаў.

Варта адчыніць дзверы комплексу — і трапляеш у свет тэхналогій, крэатыву, творчасці. Галоўная інсталяцыя аформлена ў выглядзе вялікай карты рэспублікі, на якую нанесены знакавыя славутасці, азёры, рэкі, лясы. З адваротнага боку — раскідзісты дуб з мультымедыйным экранам у цэнтры. Усім жадаючым прапануюць пакінуць свае пажаданні на спецыяльных паштоўках.

Асаблівы ажыятаж выклікалі прасторы, дзе можна наведаць поры года, пачуць гукі прыроды, удыхнуць водар хвойнага лесу і лета.

«Усё шыкоўна, асабліва дзецям спадабалася, — падзяліўся эмоцыямі Раман Старавойтаў з Рагачова. На выставу ён прыехаў з жонкай Наталляй, сынам Цімафеем, двума пляменнікамі Максімам і Дзмітрыем. — У сталіцы бываем не часта. Убачылі гэтымі днямі рэпартаж у вячэрняй праграме, падумалі: вялікія выхадныя, чаму б не выбрацца? Арганізавалі сабе тур выхаднога дня. Вельмі задаволены. Ёсць на што паглядзець і нам, і дзецям. Цікава».

Дзецям больш за ўсё спадабалася, што можна паслухаць гукі жывёл. «Вельмі рэалістычна. І вялізны БЕЛАЗ уражвае,» — адзначыў Максім.

Экспазіцыі размешчаны ў дзвюх залах. У адной з іх уладкаваны лакацыі, прысвечаныя прамысловасці, навуцы, медыцыне, спорту, сельскай гаспадарцы, сілавому блоку. Галоўная ідэя — паказаць Беларусь як сучасную, тэхналагічную і самадастатковую краіну, якая ўпэўнена глядзіць у будучыню.

Аграпрамысловы комплекс здзіўляе маштабнай інсталяцыяй «Ад рэгіёна да стала». Можна даведацца, дзе вырабляюць любімыя брэнды, чаго ўдалося дасягнуць за гады суверэнітэту ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. На вітрынах «Ад сыравіны да прадукту» дэманструецца, як з аднаго зярняткі нараджаюцца дзясяткі найменняў прадукцыі«. Неад’емная частка выставы — VR-фермы, робаты-даільшчыкі, аградроны і іншыя тэхналогіі «разумнага земляробства». А Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя прадставіла макет свайго завод і інтэрактыўныя экраніы з ШІ-кантэнтам.

Сем’і з дзецьмі з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных квестах, інтэрактывах, віктарынах. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымяралі «капялюш выбару» з робатам-дарадчыкам па прафесіях, праходзілі тэст-драйв тэхнікі.

На пляцоўцы «Прагрэсіўная медыцына» прадстаўлены самыя цікавыя праекты аховы здароўя. Надзеўшы акуляры дапоўненай рэальнасці, можна прагуляцца па рэтрааптэцы, навучыцца базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі на інтэрактыўных сімулятарах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю