Top.Mail.Ru
765

Пазачарговы ХІ з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пройдзе ў снежні гэтага года

Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета ФПБ.


Як адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, правядзенне з’езда плануецца напярэдадні пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, галоўнай тэмай якога стане праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026—2030 гады.

— Для распрацоўкі гэтага найважнейшага дакумента на рэспубліканскім узроўні была створана рабочая група. Прадстаўнікі прафсаюзаў таксама працавалі ў складзе гэтай групы і выказвалі свой пункт гледжання, уносілі прапановы. Работа праведзена вялікая. Базавую аснову дакумента мы падтрымліваем, — падкрэсліў лідар нацыянальнага прафцэнтра. — У прыватнасці, для нас важна, што на сёння ў праекце праграмы прадугледжваецца паэтапнае павелічэнне да 2030 года рэальных грашовых даходаў насельніцтва, рэальнай заработнай платы, узроўню забяспечанасці насельніцтва жыллём і павышэнне якасці інфраструктуры. Далейшае абмеркаванне праекта праграмы адбудзецца на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. У сувязі з гэтым на з’ездзе нам неабходна яшчэ раз усім разам зірнуць на выбраныя прыярытэты, кірункі і задачы комплексна, з розных пунктаў гледжання, каб на Усебеларускім народным сходзе прадставіць сваю абгрунтаваную салідарную пазіцыю.

Удзельнікі з’езда — вышэйшага органа ФПБ — таксама вызначаць асноўныя прыярытэты работы прафсаюзаў на наступны год з улікам сучасных эканамічных выклікаў і выберуць новых дэлегатаў УНС ад прафсаюзаў замест раней выбыўшых.

Алена КРАВЕЦ.

Чытайце таксама: «Буравеснік» адзначае свой першы юбілей адкрытымі спаборніцтвамі па лёгкай атлетыцы

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю