У Дзяржынску каля возера Макаўчыцкае знайшлі цела мужчыны, паведамляе «Мінская Праўда».
Цела 60-гадовага жыхара пасёлка Клачкі знайшлі 9 сакавіка ў канаве побач з возерам. Яго дасталі з вады.
Як устанавілі праваахоўнікі, мужчына пайшоў з дому яшчэ 2 сакавіка. Па якой прычыне ён накіраваўся ў Дзяржынск, невядома. Пазней стала вядома, што на тэрыторыі горада ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу.
— Аднак пацыент самавольна пакінуў медыцынскую ўстанову, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення. Пасля падчас пошукавых мерапрыемстваў нашымі супрацоўнікамі быў знойдзены загінулым за яе тэрыторыяй, — расказаў старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Дзяржынскага РАУС Максім Быстры.
Цяпер абставіны гібелі мужчыны высвятляюцца.