Павялічана надбаўка ўрачам-спецыялістам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У рамках планамернага павышэння памераў аплаты працы медыцынскіх работнікаў з 1 студзеня прадугледжана павелічэнне надбаўкі за работу ў сферы аховы здароўя ўрачам-спецыялістам на 45 % акладу. Так, надбаўка ўстаноўлена ўрачам-спецыялістам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі — 300 % акладу, урачам-спецыялістам прыёмнага аддзялення — 235 % акладу, урачам-спецыялістам аддзяленняў (палат) для пацыентаў з парушэннем мазгавога кровазвароту (інсультам), з паражэннем спіннога мозгу, якія суправаджаюцца паралічамі канечнасцяў і парушэннем функцый тазавых органаў — 235 % акладу, урачам-спецыялістам выязных брыгад — 235 % акладу, урачам агульнай практыкі, урачам-педыятрам участковым, урачам-тэрапеўтам участковым — 235 % акладу, урачам-спецыялістам, за выключэннем вышэйпералічаных, — 185 % акладу.