Камітэт дзяржаўнага кантролю правядзе 2 кастрычніка гарачую лінію па пытаннях развіцця гарадоў-спадарожнікаў Мінска (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль), Брэста (Жабінка) і Гродна (Скідзель). Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе КДК.
На гарачую лінію можна будзе паведаміць аб недастатковых тэмпах будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў гарадах-цэнтрах, праблемах з транспартнымі зносінамі паміж горадам-цэнтрам і горадам-спадарожнікам, недастатковасці сацыяльнай інфраструктуры (паліклінікі, бальніцы, школы, дзіцячыя сады, магазіны, спартыўныя аб’екты і гэтак далей).
Звярнуцца на гарачую лінію можна будзе з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00. Тэлефанаваць варта на кароткі нумар 191. Таксама паведамленні пра недахопы з абавязковым указаннем адраса можна накіроўваць у чат-бот Telegram-канала КДК.