Top.Mail.Ru
620

Пацярпелая пры пажары ў Гродне пенсіянерка памерла ў бальніцы

Пацярпелая пры пажары ў Гродне пенсіянерка памерла ў бальніцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.



Як расказалі ў ведамстве, 3 снежня ў 20.30 ва ўстанове аховы здароўя ад апёкаў, атрыманых 18 лістапада пры пажары ў кватэры на другім паверсе дзесяціпавярховага жылога дома ў Гродне па вул. Дзяржынскага, памерла грамадзянка 1963 года нараджэння. 

18 лістапада ў 3.48 жыхары адной са шматпавярховак паведамілі на лінію 112 аб пажары ў адной з кватэр. Пры правядзенні разведкі і тушэнні ачага ўзгарання ўнутры памяшкання ратавальнікі выявілі гаспадыню і вынеслі яе на чыстае паветра. У цяжкім стане медыкі шпіталізавалі пенсіянерку. З суседніх кватэр работнікі МНС з выкарыстаннем спецыяльных масак для абароны органаў дыхання выратавалі яшчэ чацвярых чалавек, уключаючы чатырохгадовае дзіця. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася. Яшчэ 12 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей, былі эвакуяваны з небяспечнай зоны. Ніхто не пацярпеў. 

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю