Top.Mail.Ru

Патрыятычная экспедыцыя «Непакораныя» працягнула маршрут па Беларусі

Прадаўжальнікі Вялікай Перамогі

Удзельнікі экспедыцыі ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой» у сталіцы нашай краіны і ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы» пад Мінскам, дзе разгарнулі самую вялікую ў свеце копію Сцяга Перамогі.

Экспедыцыя «Непакораныя» стартавала 12 мая ля сцен Брэсцкай крэпасці. Маршрут ахопіць 14 гарадоў Беларусі і Расіі.

— Да 80-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі стартаваў унікальны патрыятычны маршрут. Моладзь прапанавала ідэю, а старэйшыя таварышы яе падтрымалі. Удзельнікі будуць спыняцца ў ключавых гістарычных пунктах, наведваць памятныя мясціны, аддаючы даніну памяці героям, — расказаў член Савета Рэспублікі, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.

Беларускі парламентарый падкрэсліў, што ёсць сімвалы, якія аб’ядноўваюць цэлыя народы, і для постсавецкай прасторы такім сімвалам з’яўляецца Сцяг Перамогі. «Менавіта таму вельмі важнай кропкай эмацыянальнай, ідэалагічнай, патрыятычнай у рамках маршруту „Непакораныя“ з’яўляецца разгортванне самага вялікага ў свеце Сцяга Перамогі. Калі маладыя людзі разгортваюць яго, яны адчуваюць сувязь пакаленняў. Адчуваюць сваю асаблівую адказнасць перад пакаленнямі-пераможцамі і перад будучымі пакаленнямі». Аляксандр Лук’янаў таксама падкрэсліў, што Курган Славы сімвалізуе гераізм беларускага і ў цэлым шматнацыянальнага савецкага народа.

«Вельмі важна, калі моладзь бачыць магчымасці для рэалізацыі сваіх ініцыятыў на такім узроўні, у такім маштабе. І калі людзі нешта робяць сваімі рукамі, яны гэта заўсёды будуць шанаваць і любіць, — звярнуў увагу сенатар Расійскай Федэрацыі Аляксандр Валошын. — Мемарыяльны комплекс „Саўр-Магіла“, Брэсцкую крэпасць, Курган Славы аддзяляюць тысячы кіламетраў. Але ўсе яны аб’яднаны, таму што прасякнуты крывёй савецкага салдата, савецкіх грамадзян, якія абаранілі гэту зямлю, не шкадуючы ні жыцця, ні здароўя».

— Удзел у «Непакораных» — дзіўная магчымасць пабываць у месцах баявой славы, дзе кавалася Перамога, — падзяліўся Мікіта Тачылкін з Гомеля.

Ганна Баранікава з Таганрога захапляецца гісторыяй. Яна ўдзельнічае ў патрыятычных мерапрыемствах, супрацоўнічае з музеямі і ветэранамі.

— Раней я ніколі не была ў Беларусі. Калі прыехала сюды, адчула неверагодную атмасферу. Тут вельмі прыгожа, а людзі надзвычай адкрытыя і добразычлівыя, — адзначыла яна.

Фота ТК «Минская областьІО главном».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю