Top.Mail.Ru

«Патрабуецца філігранны падыход да работы». Калектыву МАРГ прадставілі новага кіраўніка

Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў прадставіў калектыву Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю новага кіраўніка — Аляксандра Якоўчыца, перадае БелТА.



«Учора прынята кадравае рашэнне: Якоўчыц Аляксандр Уладзіміравіч прызначаны міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Шаўцова Таццяна Мікалаеўна — першым намеснікам міністра. Прадстаўляць іх залішне: вы ведаеце гэтых людзей, іх прафесійны вопыт, чалавечыя якасці», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Ён адзначыў, што сфера адказнасці МАРГ — важная і складаная, патрабуе філіграннага падыходу. «Тут няма простых рашэнняў. Патрабуюцца рашэнні тонкія, з глыбокім веданнем прычынна-выніковых сувязяў, разуменнем, што будзе, калі мы гэта рашэнне прымем. Яблыкі, памідоры, агуркі, птушка — быццам бы ўсё проста, але насамрэч гэта не так. Сфера гандлю штодня на вастрыі ўвагі кожнага чалавека ў краіне, гэта накладвае на вас адказнасць і патрабуе ўмення кіраваць сітуацыяй», — падкрэсліў першы віцэ-прэм’ер і падзякаваў калектыву міністэрства за працу.

Аляксандр Якоўчыц адзначыў, што яшчэ падчас работы ў іншых арганізацыях азнаёміўся з патэнцыялам МАРГ. «Давер, аказаны Прэзідэнтам, урадам, павінен быць апраўданы. Не сумняваюся, што гэта работа простай не будзе. У поўнай меры буду абапірацца на прафесіяналізм калектыву, каб паспяхова вырашаць усе задачы», — пазначыў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю