Пасяджэнні статутных органаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдуць 27 лістапада ў Бішкеку, паведамляе БелТА.
«27 лістапада ў Бішкеку пад старшынствам кыргызскага боку адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў (СМЗС), Савета міністраў абароны (СМА) і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі (КССБ) АДКБ, а таксама сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Удзельнікі мерапрыемстваў абмяркуюць актуальныя пытанні сумеснай работы, у тым ліку ўмацаванне супрацоўніцтва ў сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі», — сказалі ў прэс-службе.
На сесіі СКБ АДКБ, у прыватнасці, плануецца прыняць дэкларацыю, у якой будуць адлюстраваны кансалідаваныя пазіцыі дзяржаў-членаў па актуальных пытаннях бяспекі, і разгледзець кандыдатуру генеральнага сакратара АДКБ на наступны трохгадовы перыяд (з 2026 па 2029 год). Акрамя таго, чакаецца аб’яўленне прыярытэтаў маючага адбыцца старшынства Расійскай Федэрацыі ў арганізацыі ў 2026 годзе.