Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы запланавана на 25 лютага

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы запланавана на 25 лютага. Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, перадае БелТА.



На парадку дня пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы — шэраг актуальных пытанняў. «Гэта вынікі рэалізацыі асноўных кірункаў выканання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, распрацоўка новых асноўных кірункаў па рэалізацыі дагавора на 2027-2029 гады», — сказаў Сяргей Глазьеў.

Таксама будзе разглядацца тэма арганізацыі трансгранічных прыгарадных чыгуначных зносін паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. «Плануецца прыняць дэкрэт», — дадаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю