Top.Mail.Ru
85

Пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі па выніках 2025 года плануецца правесці ў Мінску з удзелам Прэм’ер-міністра

Пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі «Аб выніках работы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе» 11 сакавіка адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.


У мерапрыемстве плануецца ўдзел Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Турчына.

З асноўным дакладам на пасяджэнні калегіі беларускага знешнепалітычнага ведамства выступіць міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. З дакладамі аб выніках работы па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі акрэдытацыі выступіць шэраг кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой.

Акрамя таго, на мерапрыемства запрошаны кіраўнікі галіновых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, канцэрнаў, Нацыянальнага банка, Белстата, Нацыянальнага агенцтва па турызме, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю