Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД прайшло ў Душанбэ

Пасяджэнне эканамічнага савета СНД прайшло ў Душанбэ. У якасці нацыянальнага каардынатара Рэспублікі Беларусь па пытаннях СНД і члена Эканамічнага савета Садружнасці ў ім прыняла ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, паведамляе БелТА.



На парадку дня — 27 пытанняў, у іх ліку стратэгія лічбавізацыі асноўных мультымадальных транспартных калідораў дзяржаў—удзельніц СНД, стратэгія супрацоўніцтва дзяржаў—удзельніц СНД у развіцці інфармацыйнага грамадства і лічбавай эканомікі на перыяд да 2035 года, стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця СНД на 2026-2035 гады.

Разгледжаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2026 годзе ў Садружнасці Года аховы здароўя.

У далейшым гэтыя і іншыя дакументы будуць прадстаўлены на зацвярджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Перад пасяджэннем Эканамічнага савета СНД Наталля Пяткевіч правяла рабочую сустрэчу з першым намеснікам прэм’ер-міністра Таджыкістана Хакімам Халікзадой. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, перспектывы яго развіцця, намецілі планы далейшага ўзаемадзеяння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю